Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: 17 ахвяраў амэрыканскага абстрэлу


КАБУЛ. Губэрнатар усходняй аўганскай правінцы Кунар Асадула Вафа́ паведаміў, што 17 мірных жыхароў загінулі ў мінулую пятніцу ў выніку ўдару амэрыканскай авіяцыі.

У правінцыі Кунар амэрыканскія войскі на працягу тыдня вядуць баі з талібамі, а таксама працягваюць пошукі зьніклай бязь вестак групы выведнікаў. Адзін з байцоў групы знойдзены жывым, яшчэ два – мёртвымі. 28 чэрвеня верталёт, накіраваны на дапамогу выведнікам, быў зьбіты – пры гэтым загінулі 16 вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG