Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанія: апазыцыя лідзіруе на выбарах


ТЫРАНА. У Альбаніі, паводле папярэдняй інфармацыі, кіраваная экс-прэзыдэнтам Салі Бэрышам апазыцыйная Дэмакратычная партыя лідзіруе на парлямэнцкіх выбарах. Згодна зь першымі афіцыйнымі вынікамі, у Дэмакратычнай партыі каля 45 працэнтаў галасоў, у кіроўчай Сацыялістычнай партыі – блізка 30 працэнтаў.

Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе ў супольнай заяве з Радаю Эўропы й Эўрапейскім парлямэнтам заявіла, што альбанскія выбары ня ў поўнай меры адпавядалі міжнародным стандартам.
XS
SM
MD
LG