Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі праходзіць саміт Афрыканскага зьвязу


ТРЫПАЛІ. У лібійскім горадзе Сырт праходзіць двухдзённы саміт Афрыканскага зьвязу. Выступаючы на адкрыцьці саміту, генэральны сакратар ААН Кофі Анан абвясьціў пра стварэньне Фонду дэмакратыі. Паводле Анана, фонд будзе даваць дапамогу краінам, якія імкнуцца да ўстанаўленьня або ўмацаваньня дэмакратыі.

Удзельнікі саміту, як чакаецца, зьвернуцца да міжнароднай супольнасьці з заклікам сьпісаць замежныя даўгі афрыканскіх дзяржаваў. У саміце бяруць удзел лідэры 53 краін кантынэту.
XS
SM
MD
LG