Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зонд НАСА нанёс удар па камэце "Тэмпэль-1"


ПАСАДЭНА, КАЛІФОРНІЯ. Касьмічны зонд, выпушчаны амэрыканскім дасьледчым апаратам “Deep Impact”, пасьпяхова нанёс сёньня раніцаю ўдар па камэце “Тэмпэль-1”. 372-кіляграмовы мядзяны аб’ект урэзаўся ў камэту памерам зь вялікі горад на хуткасьці 37 тысяч кілямэтраў за гадзіну.

Мяркуецца, што дзякуючы інфармацыі, атрыманай пры сутыкненьні, вучоныя змогуць болей даведацца пра склад ядра камэты і, як вынік, пра паходжаньне Сонечнай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG