Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэцкая паліцыя затрымала ўцекачоў з Іраку


АНКАРА. Турэцкая паліцыя арыштавала 55 іракцаў, якія нелегальным шляхам хацелі пранікнуць ў Грэцыю. Уцекачы знаходзіліся на борце невялікай ўкраінскай яхты, затрыманай ў праліве Дарданэлы каля гораду Канакале. З абвінавачаньня ў кантрабандзе людзей былі затрыманыя таксама тры ўкраінцы.

Праўдападобна, іракцы будуць высланыя на радзіму, а ў адпаведанасьці з новым турэцкім заканадаўствам украінцам пагражае працяглае турэмнае зьняволеньне. Турцыя зьяўляецца для нелегальных уцекачоў транзытнай краінаю на дарозе ў краіны Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG