Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску завяршылася 20-дзённая акцыя пратэсту жыхаркі Бабруйску


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Бабруйчанка Любоў Санкевіч завершыла сваю акцыю пратэсту, якую яна з дазволу менскіх уладаў праводзіла на плошчы Бангалор цягам 20 дзён.

Яна пікетавала супраць раскраданьня дзяржаўнай маёмасьці і патрабавала аднаўленьня на працы на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, кіраўніцтва якога жанчына абвінавачвае ў злоўжываньнях.

Сёньня Любоў Санкевіч зьехала ў Бабруйск. Яна лічыць, што акцыя не дала плёну — на яе проста не зьвярнулі ўвагі. Вось якія вывады зрабіла бабруйчанка:

(Санкевіч: ) “Нашаму кіраўніцтву рэспублікі простыя людзі не патрэбныя. І тое, што прымаюцца прэзыдэнтам дырэктывы берагчы дзяржаўную маёмасьць, — на жаль, гэта толькі пустыя словы, якія напісаныя на паперы. Я ў гэтым упэўнілася”.

Любоў Санкевіч сказала, што сваёй акцыяй яна таксама хацела сказаць людзям, што ня трэба баяцца і маўчаць. Яна запэўніваве, што сама маўчаць не зьбіраецца і будзе працягваць барацьбу за справядлівасьць.
XS
SM
MD
LG