Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынам Марыніча дазволілі сустрэцца з бацькам


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сыны Міхаіла Марыніча сустрэліся з бацькам у турэмным шпіталі, куды Міхаіла Марыніча зьмясьцілі напярэдадні ў сувязі з рэзкім пагаршэньнем зроку.

Вось што распавёў Павал Марыніч для Радыё Свабода пасьля сустрэчы з бацькам:

(Марыніч: ) “Адчувае ён сябе ня вельмі добра, мы бачылі прыкметы інсульту. Ягоная рука і нага яшчэ не вярнулі былых здольнасьцяў. А інфэкцыя вачэй аказалася вельмі сур’ёзнай, ён казаў, што мог застацца бяз зроку. Але галоўнае, што ён застаецца моцным духам, перадаваў шчырую падзяку ўсім, хто змагаецца за ягонае вызваленьне, выказваў перакананьне, што ён мае рацыю і што не вінаваты”.

Летась былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі, аднак вінаватым сябе не прызнаў. Міхаіл Марыніч лічыць, што яго перасьледуюць як вядомага палітыка, які перайшоў на бок апазыцыі.

У сакавіку ў калёніі Міхаіл Марыніч перажыў інсульт. Афіцыйна было прызнана, што турэмшчыкі своечасова не давалі Міхаілу Марынічу лекаў. Сыны Марыніча кажуць, што пасьля інсульту іх бацьку не аказвалі неабходнай мэдычнай дапамогі і гэтым тлумачаць пагаршэньне ягонага здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG