Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дробным мадэльным агенцтвам, магчыма, давядзецца згарнуць сваю дзейнасьць


Ігар Карней, Менск Беларускія мадэльныя агенцтвы атрымалі адтэрміноўку на пераліцэнзаваньне сваёй дзейнасьці да 1 верасьня. Пра гэта кіраўнікам агенцтваў было сказана ў адміністрацыі Лукашэнкі.

У раней акрэсьлены тэрміны – да 1 ліпеня – ніводная фірма атрымаць ліцэнзію ня здолела. Між тым, тэрмін акрэсьлены папярэдне, і прадстаўнікі мадэльнага бізнэсу не выключаюць, што ў найбліжэйшым часе ён можа быць адкарэктаваны. Аднак практычна ўсе перакананыя ў тым, што дробным агенцтвам давядзецца згарнуць дзейнасьць, паколькі, згодна з новымі патрабаваньнямі дзяржаўных ведамстваў, канкураваць на гэтым рынку будзе немагчыма. Міністэрства ўнутраных справаў тым часам заяўляе, што кантроль за дзейнасьцю мадэльных агенцтваў будзе ўзмоцнены.
XS
SM
MD
LG