Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Альбаніі скончылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах


ТЫРАНА. У Альбаніі скончылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Удзел у выбарах узялі больш за 40% альбанцаў, якія маюць права голасу. Паводле дадзеных апытаньняў грамадзкай думкі, Дэмакратычная партыя на чале з былым прэзыдэнтам Салі Бэрышэ і сацыялісты, якімі кіруе прэм’ер-міністар Фатас Нана, маюць прыкладна аднолькавыя шанцы каб атрымаць прыкладна па траціне галасоў.

За галасаваньнем назіралі каля 400 міжнародных і больш за тры тысячы мясцовых назіральнікаў. Афіцыйныя вынікі выбараў будуць вядомыя ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG