Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку выкрадзены пасол Эгіпту


БАГДАД. У Іраку выкрадзены кіраўнік дыпляматычнай місіі Эгіпту Іхаб аш-Шэрыф – пра гэта паведамілі эгіпецкія дыпляматы ў Багдадзе і Каіры. Паводле іхных словаў, аш-Шэрыфа выкралі ў Багдадзе ў суботу ўвечары. Іншыя падрабязнасьці невядомыя.

Высокапастаўлены дыплямат прыбыў у Багдад месяц таму. Ірак спыніў дыпляматычныя дачыненьні з Эгіптам у 1991 годзе, калі Каір асудзіў уварваньне войскаў Садама Хусэйна ў Кувэйт. Нядаўна Эгіпет заявіў, што гатовы цалкам аднавіць дыпяляматычныя дачыненьні з Іракам і накіраваў у Багдад дыпляматычную місію.

Раней экстрэмісты ўжо выкрадалі аднаго з эгіпецкіх дыпляматаў, аднак, калі Каір запэўніў, што не зьбіраецца накіроўваць сваіх вайскоўцаў у Ірак, дыплямата адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG