Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рыядзе забіты адзін зь лідэраў "Аль-Каіды"


РЫЯД. У сталіцы Саудаўскай Арабіі Рыядзе ў выніку перастрэлкі з паліцыяй забітыя некалькі экстрэмістаў, у тым ліку адзін зь мясцовых лідэраў "Аль-Каіды" Мухамад Ібрагім аль-Хаяры, паведамляе тэлеканал "Аль-Арабія". Аль-Хаяры падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных замахаў у Саудвўскай Арабіі.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў краіны. Саудаўская паліцыя вядзе буйнамаштабную апэрацыю для пошуку і ліквідацыі ваеўнікоў "Аль-Каіды" на тэрыторыі краіны.
XS
SM
MD
LG