Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: саміт лідэраў краінаў Афрыканскага Зьвязу


ТРЫПАЛІ. У Лібіі заўтра пачынаецца саміт краінаў Афрыканскага Зьвязу. Удзельнікі саміту – лідэры 53-х краінаў, што ўваходзяць у гэтую арганізацыю, маюць намер зьвярнуцца да краінаў “вялікай васьмёркі” з заклікам сьпісаць усе даўгі найбяднейшым краінам Афрыкі і забясьпечыць доступ афрыканскіх тавараў на ўсясьветныя рынкі.

Сустрэча кіраўнікоў краінаў Афрыканскага Зьвязу адбудзецца напярэдадні саміту “вялікай васьмёркі”, што пачнецца ў Шатляндыі ў сераду. Галоўная тэма саміту – дапамога найбяднейшым краінам сьвету.
XS
SM
MD
LG