Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: затрыманьне журналістаў радыё


КАБУЛ. У правінцыі Кунар на ўсходзе Аўганістану затрыманыя два пазаштатныя карэспандэнты “Радыё Свабода –Радыё Свабодная Эўропа”. Рахула Анвары быў арыштаваны ў пятніцу, Шэршах Хамдард – у суботу. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў губэрнатар правінцыі Кунар Асадула Вафа: “Я сачу за сытуацыяй і спрабую высьветліць, чаму іх затрымалі. Калі журналісты ня ў чым не вінаватыя, іх трэба неадкладна вызваліць”.

Між тым Міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану заяўляе, што ня мае ніякай інфармацыі аб затрыманьні журналістаў.
XS
SM
MD
LG