Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ірану адхіляе абвінавачаньні на адрас Махмуда Ахмадзінэджада


ТЭГЕРАН. Міністэрства замежных справаў Ірану назвала выдумкамі і “сіянісцкай прапагандай” абвінавачаньні на адрас новаабранага прэзыдэнта краіны Махмуда Ахмадзінэджада.

Гэтымі днямі два былыя амэрыканскія дыпляматы, якіх разам зь яшчэ 50-цю іншымі амэрыканцамі больш за год трымалі ў закладніках, абвінавацілі Ахмадзінэджада ў тым, што ён браў удзел у захопе амбасады ЗША ў Тэгеране ў 1979 годзе. Між тым учора ўлады Аўстрыі заявілі, што маюць дакумэнты, якія пацьвярджаюць сувязь Махмуда Ахмадзінэджада з забойствам ў 1989 годзе ў Вене курдзкага апазыцыйнага дзеяча.
XS
SM
MD
LG