Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Альбаніі


ТЫРАНА. У Альбаніі адбываюцца сёньня парлямэнцкія выбары. Тры мільёны альбанцаў, якія маюць права голасу, абіраюць 140 дэпутатаў. Паводле зьвестак апытаньняў грамадзкай думкі, прыкладна аднолькавыя шанцы на перамогу маюць Дэмакратычная партыя на чале з былым прэзыдэнтам Салі Бэрышам і сацыялісты, якімі кіруе прэм’ер-міністар Фатас Нана. За галасаваньнем назіраюць каля 400 міжнародных і больш за тры тысячы мясцовых назіральнікаў. Правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў – адна з умоваў магчымага далучэньня Альбаніі да Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG