Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Узбэкістане ўчынены напад на карэспандэнтку нашага радыё


ТАШКЕНТ. Ва Узбэкістане ўчынены напад на карэспандэнтку нашага радыё. 29-ці гадовую Лабар Кайранаву моцна зьбілі, на ганку яе ўласнага дому ў горадзе Гулістан. Журналістка кажа, што ня яе напалі мужчына і жанчына. А вось што сказаў іншы карэспандэнт радыё Свабода Садрыдзін Ашураў, які наведаў яе ў шпіталі. (Ашураў: ) “Кайнарава знаходзіцца ў нэйрахірургічным аддзяленьні мясцовага шпіталя. У яе разьбіты ўвесь твар. Яна кажа, што на целе, каля нырак усё апухла, вялікія кровападцёкі. Кайнарава ня можа ўстаць” Лабар Кайнаравай, якая пісала пра сытуацыю, у якой знаходзіцца ўзбэцкая апазыцыя, неаднойчы пагражалі расправай. Журналістка чакае на дзіця.
XS
SM
MD
LG