Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замах у Багдадзе - 12 чалавек загінулі


БАГДАД. Чарговы тэрарыстычны замах у ірацкай сталіцы – загінулі 12 чалавек. Сьмяротнік здэтанаваў выбухоўку ў натоўпе навабранцаў, якія прыйшлі, каб уладкавацца на працу ў паліцыі. Вось што паведаміў агенцтву Ройтэрз лекар аднаго з багдадзкіх шпіталяў. (Лекар: ) “Да нас паступілі ахвяры выбуху на плошчы Ан-Нісур. Прывезьлі 12 целаў забітых іракцаў, а таксама больш за 20 параненых. Частка параненых была накіраваная ў іншыя шпіталі”. Цягам апошніх трох месяцаў, пасьля прызначэньня новага ўраду, колькасьць нападаў рэзка падвысілася.
XS
SM
MD
LG