Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы са СНІДам у карінах Азіі


КОБЭ. ЯПОНІЯ. Тут адбываецца міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы са СНІДам у карінах Азіі. У часе канфэрэнцыі прадстаўнік ААН Прасада Рао заявіў. (Рао: ) “Галоўная цяжкасьць з якой мы сутыкаемся ў барацьбе супраць СНІДу, гэта адсутнасьць магчымасьці своечасова ацаніць маштабы пагрозы, як гэта было з пацярпелымі ад цунамі ў сьнежні летась. Вірус імунадэфіцыту, гэта як “нябачнае цунамі”. Ён забівае вялізную колькасьць людзей, значна больш, чым звычайнае цунамі”. Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі, урады азіяцкіх краінаў павінны зрабіць неадкладныя захады каб спыніць далейшАе распаўсюджваньне СНІДу на кантынэнце, бо іначай да 2010 году колькасьць віч-інфікаваных ў Азіі дасягне 12 мільёнаў.
XS
SM
MD
LG