Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ: улады Кіргізстану не павінны дэпартаваць на радзіму ніводнага узбэцкага ўцекача


БІШКЕК. Старшыня Арганізацыі ў бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) Дзьмітры Рупель заявіў, што улады Кіргізстану не павінны дэпартаваць на радзіму ніводнага узбэцкага ўцекача. Гэтая заява прагучала ў часе паседжаньня АБСЭ ў Вашынгтоне. Больш за паўтысячы грамадзянаў Узбэкістану ўцяклі у Кіргізстан пасьля таго, як 14 траўня ў Андыжане ўрадавыя войскі ўжыўшы зброю здушылі акцыі пратэсту. Паводле праваабаронцаў, забітыя сотні людзей. Прамаўляючы ў часе паседжаньня АБСЭ, дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што ўлады Узбэкістану парушаюць правы чалавека. Раней Вашынгтон ужо часткова спыніў дапамогу Ташкенту.
XS
SM
MD
LG