Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аляксандра Рыгоравіча чакае лёгкая і ўпэўненая перамога"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 1 ліпеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадарыня: ) “У Лукі мазгі зьелі чарвякі! Колькі можна цярпець гэтыя сударгі тухлых яец? Мужыкі, трэба рыхтаваць малаткі і цьвікі, каб забіць яго ў труну!”

(Уладзімер, Гомель: ) “Шаноўная Свабода! Віншую Вас зь Днём незалежнасьці! Дару вам фрагмэнт маёй песьні на цудоўны верш Валеры Пазьнякевіча. (сьпявае)

Беларусь без беларускай мовы – нонсэнс, ганьба! Спадзяюся, што хутка прыйдзе час, калі мы будзем слухаць Свабоду на FM-дыяпазоне. Посьпехаў вам!”

(Міхаіл Шавель: ) “На маю бяду мой бацька навучыў мяне чытаць у 5 гадоў. У дзяцінстве і юнацтве я прачытаў шмат савецкіх кніжак, паверыў казкам пра шчасьлівы лёс савецкіх людзей. І здорава пралічыўся, бо хацеў жыць, як пісалася ў кніжках па праўдзе. І калі я стаў праўду шукаць, мясцовыя чыноўнікі давалі мне спачатку зразумець, што я ня тым шляхам іду. А калі не паслухаўся іх, дык яны мяне выштурхнулі на абочыну жыцьця. І не дапамаглі мне ні Менск, ні Масква.

Мінулым летам я некалькі разоў зьвяртаўся да кіраўнікоў газэты “Советская Белоруссия” з просьбай правесьці журналісцкае расьсьледаваньне. І вось чаму. У 1983 годзе я зьвяртаўся ў газэту з просьбай абараніць мяне ад зьдзекаў лагоўскіх чыноўнікаў. У сакавіку таго ж году на старонках газэты зьявіўся паклёпніцкі артыкул Івана Лжыцына “Разговор под музыку”, у якім мяне паказалі сучасным ідыётам. Я ні раз спрабаваў знайсьці падтрымку ў вядомых беларускіх пісьменьнікаў і палітычных дзеячоў. Але ўсё дарэмна. І толькі прафэсар Іван Мірончык, доктар мэдычных навук, паспачуваў мне і выступіў з артыкулам, як на самой справе жывуць вар’яты. Артыкул быў зьмешчаны ў газэце “Права человека”, рэдактарам якой быў Яўген Новікаў у чэрвені 1994 году. Дарэчы, я вам гэты артыкул дасылаў. І гэты артыкул чыталі адзінкі, бо ўвесь наклад газэты зваляўся ў рэдакцыі, яго не распаўсюдзілі. Я прапаноўваў рэдакцыі “Советской Белоруссии” параўнаць вось гэтыя два артыкулы і паслаць карэспандэнта ў Лагойск, дзе амаль 20 гадоў быў у хатняй высылцы. Але ў гэтым мне адмовілі. Дык можа рэдакцыя Беларускай Свабоды зробіць журналісцкае расьсьледаваньне?”

(Віктар Буто: ) “Наконт будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Падобна, што Аляксандра Рыгоравіча чакае лёгкая і ўпэўненая перамога, а Шушкевіча, Калякіна, Лябедзьку, Пазьняка і іншых зь “дзясяткі” – вялікае расчараваньне і ўзрушэньне зь іх аслінай упартасьцю. Пры іх грамадзянін Беларусі быў неабаронены перад чыноўнікам, адсутнічала правасудзьдзе і справядлівасьць з-за такіх як Іван Мераднічэнка, Міхал Мясьніковіч, Ігар Зелянкевіч, Васіль Шаладонаў, Генадзь Сінкевіч і іншых, якія займалі высокія пасады ў Менскіх гарвыканкамах, судах, пракуратурах, міністэрствах і пры ўладзе. Напрашваецца выраз: “Вы, господа-товарищи, как не садитесь, а в музыканты не годитесь”.

(Уладзімер: ) “Наконт рашэньня аб забароне піць піва на вуліцах. Гэтая забарона фактычна нічога ня дасьць, таму што наш народ ня вельмі выконвае гэтыя забароны, і на ўсіх міліцыянтаў ня хопіць. Па-другое, гэтая забарона павялічыць спакусу яшчэ больш ужываць гэтае піва. І тут увогуле стаіць пытаньне правоў чалавека. Піць піва на вуліцы – гэта права чалавека альбо гэта разбэшчанасьць? І тут кожны разумее па-свойму”.

(Анастас Семяновіч: ) "У мяне да вас вялікая просьба. Вельмі добра было б, каб вы рэгулярна паведамялі, што адбываецца ва Ўкраіне пад кіраўніцтвам Віктара Юшчанкі і Юліі Цімашэнка. Ці ёсьць паляпшэньне жыцьця людзей альбо пакуль няма, бо мала часу прайшло?"

(Спадар: ) “Як можна адных невінаватых людзей саджаць у турмы, адпраўляць на “хімію”, маю на ўвазе Статкевіча, Севярынца, Клімава, а зладзейку Жураўковы – вызваліць! Што гэта за дзяржава? Гэта самая сапраўдная дыктатура! Мусіць, хутка будуць яшчэ адныя Курапаты і ў нас. А калі б 5-10 тысяч студэнтаў выйшлі, што ўсіх бы выключылі? Ды ніякімі мэтадамі не запужаеце народ! Большасьць беларусаў супраць сёньняшняга рэжыму!

Зараз плянуюць паўсюль паставіць радыёкропкі, каб народ замбіраваць. Асабіста мая сям’я супраць падключэньня гэтай брахалаўкі. Хопіць ужо БТ цьвярдзіць, што нашае “жыцьцё – маліна”, і мы вось-вось на парозе дагнаць Заходнюю Эўропу па ўзроўню жыцьця насельніцтва. А да выбараў, глядзіш, і перагонім. А потым возьмемся за Амэрыку, Японію, Паўночную Карэю, на вушы паставім, і будзем самай багатай шчасьлівай краінай у сьвеце, як і цяпер: хлеб-шкварка, а галоўнае мора віна, самагону. Пей, закусвай, весяліся! Якая раскоша!”

(Спадарыня: ) “Пра вашае радыё я хачу сказаць, што ганаруся людзьмі, якія вядуць барацьбу за нашыя правы, за нашую родную мову, за свабоду, за права беларусам звацца. Іх ня шмат, іх ня многія ведаюць, але яны для нас сапраўдныя героі. Я ўражаная, што дзяржаўнае радыё прымушае нас паставіць радыёкропкі, каб дзень і ноч слухаць лухту, якую вядуць пра нашае салодкае жыцьцё, пра наш дабрабыт, пра нашую “танную” мэдыцыну. Але ж ніколі ня скажуць, што галадуюць дзеці ў Жодзіна, што галадуюць дарослыя, што яны супраць той прымусовай улады, якая цяпер у нас ёсьць. Яны ня скажуць, што зусім крыша паехала ў Радзько, што ён падпісаў пастанову, каб студэнты не прымалі ўдзел у розных маніфэстах і пратэстах супраць таго, што робіць нашая дзяржава.

Я ня ведаю, ці дапамогуць адзінкі нас, якія падтрымліваюць нашых дэмакратаў. Але мы спадзяемся, што будзе ўсё добра. Што гэтыя людзі, якіх сёньня адзінкі, будуць жыць доўга і будуць доўга яшчэ змагацца за нашыя правы. Гэта Скрабец, гэта Леванеўскі, гэта Статкевіч, Клімаў, Марыніч, Шушкевіч і шмат іншых. Дзякуй ім за гэта. Мы на іх спадзяемся”.

(Спадар: ) “На Радыё Свабода гучыць прозьвішча апазыцыйнага палітыка Анатоля Лябедзька. Хацелася ад самаго Лябедзькі альбо карэспандэнтаў Радыё Свабода болей даведацца пра гэтага чалавека, тым больш, што ён зьяўляецца лідэрам, як вы кажэце, буйнейшай апазыцыйнай партыі, і ня выключна, што будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта.

Дык вось, хацелася б даведацца, якую мае адукацыю, хто па прафэсіі, якая сям’я, колькі там дзяцей, чым сям’я займаецца. І самае галоўнае, хацелася б даведацца, на якія сродкі жыве Анатоль Лябедзька, бо ён штогод наведвае розныя міжнародныя форумы, прысутнічае на ўсіх судах апазыцыянэраў, то бок увесь вольны час, складваецца такое ўражаньне, што праводзіць па-за працай.

На якія сродкі ён жыве? Чым зарабляе сабе на жыцьцё? Як забясьпечвае сваю сям’ю і навучае сваіх дзяцей?”

(Жураўлёў Пятро Міхайлавіч: ) “Пачуў па Радыё Свабода паведамленьне аб выданьні ў беларускім кнігадруку кнігі вершаў Рыгора Крушыны, але дзе і як набыць гэтую кнігу не пачуў. Хацелася б, каб вы паведамілі пра гэта.

І, увогуле, у мяне вялікая просьба да вас. Калі вы паведамляеце пра выданьне якойсьці кнігі, часопіса, які вельмі карысны для беларускіх справаў, хацелася б, каб вы паведамлялі, дзе можна набыць гэтыя кнігі і часопісы”.

(Спадар: ) “Хацелася б праз вашае радыё запытаць старшыню і членаў Канстытуцыйнага суду, як яны ставяцца да указу міністра адукацыі аб выключэньні навучэнцаў за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах? І таксама запытаць, што яны будуць рабіць, калі кожны міністар выдасьць аналягічны ўказ па свайму ведамству. Маё асабістае меркаваньне, што кожны чыноўнік, які выдае ўказ, які парушае Канстытуцыю, павінен быць звольнены неадкладна з працы!”

(Алесь Швайко: ) “Толькі што праслухаў ранішнюю перадачу наконт узьдзеяньня на здароўе лініяў электраперадач. Быў бы вельмі вам удзячны, калі б вы даслалі карэспандэнта ў наш дом па вуліцы Касманаўтаў, 48. У нас пад вокнамі стаіць электрычная падстанцыя. У маёй суседцы хварэе маленькая дачка. Некалькі заўчасных сьмерцяў ужо былі ў пад’езду. Людзі ўжо некалькі разоў зьбіралі подпісы, скардзіліся ўладам, але вынікаў ніякіх. Калі можна, дашліце карэспандэнта, хай глянуць сваімі вачыма.”

(Спадар: ) “Некалькі словаў наконт рэфэрэндуму па перайменаваньні вуліц. Прэзыдэнт ніколі не дапусьціць, каб адмянілі ягонае распараджэньне. Ён разумее, што ўступ нават у самым малым вельмі небясьпечны для яго. Таму чыноўнікі пойдуць на любыя парушэньні, каб дагадзіць прэзыдэнту – аж да парушэньня Канстытуцыі, як гэта зрабіў міністар адукацыі, нягледзячы на тое, што за парушэньне Канстытуцыі прадугледжаная крымінальная адказнасьць”.

(Жураўлёў П.М.: ) “У нядзелю, як звычайна, з найвялікшай увагай паслухаў “Вострую Браму” Сяргея Дубаўца. Сказаць, што гэтая перадача мяне надзвычай засмуціла, гэта значыць не сказаць нічога. Мне ня хочацца падлічваць працэнты дачнага насельніцтва па Менску ці ўвогуле па краіне Беларусь і вымяраць уплыў гэтых дачнікаў на беларускае асяродзьдзе, на іх сьвядомасьць, на іх адраджэньне.

У сваёй рэпліцы вельмі паважанаму Сяргею Дубаўцу я хацеў бы запярэчыць наступным чынам. У вашай перадачы перадапошняй Вострай Браме вы наладзілі палеміку-адказ Васілю Ўладзімеравічу Быкаву наконт існаваньня нас. Кожны, падкрэсьліваю, менавіта кожны, з удзельнікаў палемікі даў станоўчы адказ на пытаньне: “Мы, людзі гэтай зямлі, ёсьць! Беларуская нацыя ёсьць!”

Я лічу гэтую вашую “Вострую Браму” выніковай, падводзячай рахунак пад вялікай сэрыяй вашых перадачаў на гэтую вельмі балючую тэму. Гэта, я лічу, другая значная падзея пасьля выданьня вашай кнігі, бо жыць, ня маючы станоўчага адказу на пытаньне Васіля Ўладзімеравіча Быкава вядомаму беларусу бадай немагчыма, таму што цынізм гэтага пытаньня зьнішчальны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG