Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаныя пераможцы конкурсу для беларускіх школьнікаў “Што я ведаю пра Эўропу?” (фотарэпартаж)


Севярын Квяткоўскі, Менск Конкурс трываў ад лютага ў ста пяцідзесяці школах з усёй Беларусі. Маладыя людзі мусілі выявіць веды ў гісторыі беларуска-эўрапейскіх дачыненьняў, гісторыі эўрапейскай інтэграцыі, быць абазнанымі ў эўрапейскіх інстытуцыях і зьявах культуры. У арганізацыі конкурсу бралі ўдзел Шуманаўскае таварыства, варшаўская фундацыя Стэфана Баторыя, літоўская і польская амбасады.

Конкурс. Беларусь - ЭўропаУ канфэрэнц-залі літоўскай амбасады ў Менску сабраліся паўфіналісты зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну, менскія навучэнцы Коласаўскага ліцэю, школьнікі вёскі Дзераўная Стаўпцоўскага раёну, і тыя, хто стаўся пераможцамі — юнакі з Расонаў Віцебскае вобласьці. Галоўны прыз — паездка ў Брусэль, сталіцу Эўразьвязу. Арганізатарам паездкі выступіў віцэсьпікер Эўрапарлямэнту ад Польшчы Януш Анышкевіч:

(Анышкевіч: ) “Хацеў бы вельмі вам падзякаваць за зацікаўленьне гэтым конкурсам і справамі Эўропы. Урэшце Беларусь — эўрапейская дзяржава. Некаторыя нават цьвердзяць, што месьціцца ў самай сярэдзіне Эўропы”.

Адна з арганізатарак конкурсу Вольга Лагвіновіч патлумачыла, што першапачатковая праца вялася з настаўнікамі, якія скардзіліся, што ў Беларусі вельмі мала матэрыялаў, зьвязаных з Эўразьвязам. Тым ня менш, многія школьнікі зрабілі грунтоўную падрыхтоўчую працу. Фіналу папярэднічалі чатыры занальныя паўфіналы: у Конкурс. Беларусь - Эўропа Баранавічах, Менску, Віцебску і вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Чатыры пераможцы паўфіналаў атрымалі прызы — паездкі ў Польшчу і Літву. Сваімі ўражаньнямі ад конкурсу дзеліцца школьнік з Талькі Ягор:

(Ягор: ) “Я лічу, што Беларусь таксама павінна ўступаць у Эўразьвяз. Нам быў прыз — паездка ў Літву, у Вільню. І я пабачыў, як прыход Эўразьвязу і НАТО пайшоў на карысьць Літве. Я вось гэта адкрыў”.

Навучэнцы закрытага ўладамі ліцэю імя Коласа занялі другое месца. Кажа ўдзельніца конкурсу Стэфка:

(Стэфка: ) “Да чагосьці імкнесься, а пасьля, клі атрымліваецца штосьці, больш за ўсё ад гэтага асалоду атрымліваеш”.

Конкурс. Беларусь - ЭўропаУ фінале конкурсу “Што я ведаю пра Эўропу” найбольш маляўнічай была мастацкая рэпрэзэнтацыя абранай краіны. Ліцэісты ў жартаўлівых сцэнках распавядалі пра Кіпр, а скончылі выкананьнем гімну Эўразьвязу ў перакладзе на беларускую мову.

Школьнікаў-пераможцаў з Расонаў клічуць Аляксандар Баравы, Валерыя Пірагова, Аляксандар Падвіцельскі, Яўген Сямёнаў і Аляксандра Ўмшчанка. Разам са сваёй з настаўніцай Тацянай Пальшчэўскай яны наведаюць Брусэль і Эўрапарлямэнт з 28 жніўня па 2 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG