Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН спрабуе арганізаваць у трэціх краінах прытулак для ўзбэцкіх уцекачоў ў Кіргізстане


ЖЭНЭВА: Агенцтва ААН у справах уцекачоў вядзе сёньня перамовы з заходнімі краінамі ў справе палітычнага прытулку для 450 узбэкаў з Кіргізстану. Прадстаўнік Вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў Рон Рэдмонд заявіў, што цягам бліжэйшых дзён будзе дасягнутая з паасобнымі ўрадамі дамоўленасьць у справе перасяленьня ўцекачоў. У перамовах удзельнічаюць прадстаўнікі Галяндыі, скандынаўскіх краінаў, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Больш як 500 узбэкаў уцяклі ў суседні Кіргізстан ў палове траўня, у часе калі ўрадавыя сілы жорстка здушылі пратэсты ў Андыжане. Больш як 400 чалавек знаходзяцца ў лягеры Сасык на поўдні Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG