Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Расеі і Кітаю супраць дамінаваньня ЗША ў міжнародных справах


МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін і прэзыдэнт Кітаю Ху Джынтао асудзілі ЗША за іхную спробу дамінаваньня ў сьвеце. У сумеснай дэклярацыі падпісанай двума лідэрамі ў Маскве гаворыцца, што міжнародная супольнасьць не павінна дапускаць нічыёй манаполіі і дамінаваньня ў міжнародных справах. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Кітаю Ўладзімір Пуцін адзначыў, што абедзьве краіны разьвіваюць плённае супрацоўнітцва ў галіне эканомікі і бясьпекі. Пуцін прыняў запросіны ў наступным годзе наведаць Кітай. Чатырохдзённы візыт Ху Джынтао накіраваны ў першую чаргу на паляпшэньне двухбаковых адносінаў, у прыватнасьці на актывізацыю гандлю.
XS
SM
MD
LG