Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Экамэдсэрвіс” аспрэчвае пастанову аб ануляваньні ліцэнзіі


Галіна Абакунчык, Менск У Вышэйшым гаспадарчым судзе праходзіць судовы разбор з пазову мэдычнага цэнтру “Экамэдсэрвіс” на пастанову Міністэрства аховы здароўя аб ануляваньні ліцэнзіі.

На хадайніцтва юрыдычных прадстаўнікоў “Экамэдсэрвісу” судовае паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме.

На пачатку чэрвеня пасьля праверкі дзейнасьці “Экамэдсэрвісу” Міністэрства аховы здароўя адклікала ліцэнзію мэдычнага цэнтру. У адказ юрысты “Экамэдсэрвісу” зьвярнуліся ў Вышэйшы гаспадарчы суд з скаргаю на дзеяньні міністэрства. Суд на час высьвятленьня сытуацыі прыпыніў загад аб ануляваньні ліцэнзіі – на працягу чэрвеня “Экамэдсэрвіс” працаваў у звычайным рэжыме.

На гэтым тыдні Міністэрства аховы здароўя адклікала ліцэнзію ў цэнтру “Нардын” – яшчэ адной прыватнай мэдычнай структуры.

Выступаючы ў сераду ў Палаце прадстаўнікоў, міністар аховы здароўя Людміла Пастаялка заявіла, што міністэрства ня ставіць за мэту абмежаваньне дзейнасьці прыватных мэдычных структур. Адкліканьне ліцэнзіяў у паасобных мэдычных установаў скіраванае, паводле Пастаялкі, на тое, “каб прыватная мэдыцына разьвівалася й аказвала якасныя паслугі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG