Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Людзям чарка, а зямлі скварка


Сяргей Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Кажуць, што чалавек ёсьць тым, што ён есьць. І гэта праўда. А ў беларуса, як мы ведаем, часта на стале чарка й скварка. Дык вось, пакуль чалавек жыве, гэта ўсё знаходзіцца ў адным цэлым, а як чалавек памрэ, тады беларус кажа: людзям чарка, а зямлі скварка.

Разьдзяляецца нашая сутнасьць на духовую й матэрыяльную субстанцыю – на душу й цела, на чарку й скварку.

Галоўнае, каб усяго было ў меру – і чаркі, і скваркі. І калі ўсяго будзе ў меру, тады нармальныя будуць людзі і адродзіцца Беларусь, тады й паміраць ня страшна. Тады зьбяруцца сябры і падвядуць рысу пад тваім жыцьцём: людзям чарка, а зямлі скварка.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG