Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут сучасных ведаў – чарговая ахвяра ўладаў?


Міхал Стэльмак, Менск У Менску сёньня ўвечары прайшоў сход выкладчыкаў і студэнтаў Інстытуту сучасных ведаў, дзе было абвешчана пра намер ліквідаваць тры філіі гэтай навучальнай установы ў Віцебску, Горадні і Берасьці, а таксама сталічны факультэт сацыяльных тэхналёгіяў і права.

Як было заяўлена на сходзе, ініцыюе ліквідацыю гэтых структурных падразьдзяленьняў інстытуту Міністэрства адукацыі, паводле якога ўзровень ведаў студэнтаў, якія навучаюцца тут, нібыта не адпавядае сучасным патрабаваньням.

Паводле ўдзельнікаў сходу, адміністратыўнае рашэньне насамрэч выклікана толькі тым, што гэтая ўстанова – прыватная і што яе чакае лёс, які напаткаў Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт і гуманітарны Ліцэй імя Коласа.

Інстытут сучасных ведаў быў створаны ў 1990 годзе і зьяўляецца першай недзяржаўнай навучальнай установай краіны. Тут рыхтуюць спэцыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па эканамічным, гуманітарным, юрыдычным, пэдагагічным і мастацтвазнаўчым профілях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG