Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"БеСТ" і "Siemens" падпісалі ў Мюнхене пагадненьне аб супрацоўніцтве


Алена Струвэ, Менск Нямецкая кампанія "Siemens" і беларускі дзяржаўны апэратар мабільнай сувязі "БеСТ" падпісалі сёньня ў Мюнхене пратакол намераў аб далейшым супрацоўніцтве ў галіне разьвіцьця ў Беларусі сеткі WiMax – бездротавай сыстэмы сувязі, якая ў стане ахопліваць вялікія тэрыторыі. Памеры патэнцыйнай зьдзелкі не агучваюцца. Паведамляецца, што ў Беларусі паслугамі гэтай вядучай ў сьвеце нямецкай тэлекамунікацыйнай кампаніі змогуць карыстацца ўжо напрыканцы гэтага году.

Як паведаміў прэзыдэнт "Mobilе Nеtwork Siemens Communiсations" Крыстафэр Казэліц, нямецкая кампанія ўжо мае досьвед ў ажыцьцяўленьні некалькіх тэлекамунікацыйных праектаў у Беларусі. Паводле ягоных словаў, нямецкі бок рады і сёньняшняй зьдзелцы, паколькі "Siemens" аказалі давер ўнесьці адпаведны ўнёсак у буйную дзяржаўную праграму Беларусі.

Як вынікае з прэс-рэлізу сустрэчы, новыя інавацыйныя тэхналёгіі, якія хуткім часам прыйдуць у Беларусь будуць садзейнічаць шматлікім сацыяльным пераўтварэньням, забясьпечаць доступ да Інтэрнэту большай часткі насельніцтва, дапамогуць розным дзяржаўным інстытутам апэратыўна, праз дыстанцыйныя сыстэмы атрымліваць інфармацыю наконт спажываньня электраэнэргіі, газа і вады.

Як зазначыў генэральны дырэктар беларускай кампаніі БеСТ Міхаіла Дзячэнка, трэці ў Беларусі апэратар мабільнай сувязі ганарыцца тым, што зьяўляецца піянэрам у галіне ўкараненьня ў краіне падобных тэхналёгіяў. Новы апэратар GSM зьбіраецца прапанаваць спажыўцам аптымальны балянс цаны, якасьці і тэхналягічнай навізны паслугаў.

Неабходна дадаць, што ўся тэлекамунікацыйная галіна ў Беларусі ёсьць падкантрольнай дзяржаўнаму прадпрыемству “Белтэлекам”, якому належыць і 25% акцыяў кампаніі БеСТ. “Белтэлекам” валодае ўсімі вонкавымі каналамі сувязі ў Беларусі і з дапамогай розных фільтраў можа адсочваць любыя інфармацыйныя патокі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG