Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія легалізавала аднаполыя сужэнствы


МАДРЫД. Парлямэнт Гішпаніі прыняў сёньня закон, які дазваляе аднаполыя сужэнствы і дае ім права ўсынаўляць дзяцей. Дэпутаты пераадолелі супраціў з боку рымска-каталіцкай царквы і кансэрватараў, якія лічаць, што закон разбурае падставы традыцыйнай сям’і.

“Сёньня гішпанскае грамадзтва заступілася за групу людзей, якія цягам гадоў былі прыніжаныя, чые правы былі ігнараваныя, чыя годнасьць была патаптаная, чыя тоеснасьць і свабоды былі перасьледаваныя. Сёньня гішпанскае грамадзтва выказала ім павагу, якой заслугоўваюць, і прызнала іхныя правы”, – заявіў прэм’ер Хасэ Сапатэра.
XS
SM
MD
LG