Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: 39 нацыянал-бальшавікоў перад судом


МАСКВА. Перад маскоўскім судом сталі 39 сяброў забароненай нацыянал-бальшавіцкай партыі. Яны былі арыштаваныя ў сьнежні летась – пасьля таго як уварваліся ва ўрадавы офіс у Маскве і запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Учора маскоўскі рэгіянальны суд забараніў гэтую партыю. Лідэр партыі Эдуард Лімонаў заявіў, што гэтае рашэньне палітычна матываванае і разьлічанае на тое, каб заткнуць рот іншадумцам. Улады лічаць, што ў Расеі некалькі тысяч нацыянал-бальшавікоў. Партыя, якая карыстаецца нацыяналістычнай рыторыкай, заяўляе, што яна змагаецца за сацыяльную справядлівасьць.
XS
SM
MD
LG