Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія – за далучэньне Турцыі да Эўразьвязу


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро заявіў, што ягоная краіна рашуча падтрымлівае далучэньне Турцыі да Эўразьвязу. З заўтрашняга дня Вялікабрытанія пераймае ратацыйнае старшынёўства ў Эўразьвязе. Раней Эўракамісія пацьвердзіла, што, незважаючы на засьцярогі з боку Францыі і Нямеччыны, перамовы аб далучэньні Турцыі да Эўразьвязу пачнуцца, як і плянавалася,-3 кастрычніка. Канцлер Аўстрыі Вольфганг Шысэль выступіў з прапановай альтэрнатыўнага статусу для Турцыі – іншай формы партнэрства замест паўнапраўнага сяброўства. Джэк Стро дадаў, што Эўразьвяз гатовы пачаць перамовы і з Харватыяй, калі гэтая краіна падасьць доказы поўнага супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам у Гаазе.
XS
SM
MD
LG