Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму пракуратура Менску не адказвае сваякам Завадзкага? (анонс)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вядомы адкават і праваабаронца Гары Паганяйла накіраваў у гарадскую пракуратуру Менску запыт аб дзеяньнях сьледчых у справе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага.

Тры месяцы таму ад імя сваякоў зьніклага журналіста адвакат хадайнічаў аб праверцы вэрсіі, паводле якой цела Завадзкага маглі знайсьці пад райцэнтрам Крупкі і ў ліку іншых пахаваць як неапазнанае. “За гэты час можна было ўсё праверыць і даць нам абгрунтаваны адказ, але гэта ня зроблена і мы маем ўсе падставы падазраваць сьледзтва ў далейшым замаруджваньні справы, якая цягнецца ужо амаль пяць гадоў”, – заявіў Радыё Свабода адвакат пацярпелых у справе Завадзкага Гары Паганяйла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG