Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве пачаўся міжнародны форум “Эўропа: вынікі году пераменаў”


Алесь Дашчынскі, Менск Арганізатары гэтага эўрапейскага форуму заяўляюць, што ён стане штогадовым прадстаўнічым мерапрыемствам, закліканым падтрымліваць і разьвіваць дэмакратычныя каштоўнасьці і інстытуты, спрыяць пашырэньню дэмакратыі ў краінах постсавецкай прасторы.

У працы форуму бяруць удзел прадстаўнікі як уладных структураў, так і грамадзянскай супольнасьці з Расеі, Украіны, Малдовы ды іншых краінаў СНД, а таксама з Латвіі, Баўгарыі, Сэрбіі. Сярод удзельнікаў зь Беларусі – апазыцыйныя палітыкі Аляксандар Вайтовіч, Уладзімер Колас, Аляксандар Казулін, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч.

(Гайдукевіч: ) “Ідэя форуму проста цудоўная – разьвіцьцё дэмакратыі і легітымнасьць улады. Гэта вельмі цікава і своечасова. Тут выказваюцца розныя пункты гледжаньня. Пытаньні, якія тут падымаюцца, вельмі актуальныя для нашай краіны. Я думаю, гэты форум зробіць вялікі ўплыў. Тут сабраліся сур’ёзныя палітычныя сілы Расеі, расейскі бок выказва тут зацікаўленасьць у легітымнасьці будучых выбараў і дэмакратызацыі працэсаў у краінах СНД. Гэта будзе вельмі ўплываць на нас”.

Падрабязнасьці з форуму чытайце на нашым сайце пазьней і слухайце ў вечаровым эфіры Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG