Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прысутнасьці Лукашэнкі адкрылі “лінію Сталіна”


Ігар Карней, Менск На 28-м кілямэтры шашы Менск-Маладэчна адкрыўся гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.

Блізка 10 тысяч сабраных на цырымоніі людзей убачылі вялікае тэатралізаванае шоў зь піратэхнічнымі эфэктамі, выкарыстаньнем авіяцыі й танкаў. На тэрыторыі комплексу – 40 гектарах – разгарнулася беспрэцэдэнтная выстава вайсковай тэхнікі. Вэтэранам, запрошаным на адкрыцьцё комплексу, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ўручалі выдадзены нядаўна ў Менску зборнік артыкулаў "Сталину, Европа, поклонись".

Прысутны на цырымоніі адкрыцьця Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “Лінія Сталіна” павінна стаць самаакупным комплексам.

Шэраг беларускіх гісторыкаў напярэдадні адкрыцьця комплексу ацэньвалі рэанімацыю “Лініі Сталіна” як чарговы крок да апраўданьня на дзяржаўным узроўні злачынстваў сталінскай эпохі.

Гл. таксама • Для Аляксандра Лукашэнкі ў Заслаўі арганізавалі “вайну” (фотарэпартаж з адкрыцьця "лініі Сталіна")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG