Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект новага закону аб СМІ дагэтуль не паступіў у Палату прадстаўнікоў


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў старшыня камісіі ў пытаньнях правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і сродкаў масавай інфармацыі Юры Кулакоўскі.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода, спадар Кулакоўскі паведаміў, што “пра гэты дакумэнт пакуль што казаць не прыходзіцца. Гэта хутчэй намер Міністэрства інфармацыі стварыць новы закон”. Старшыня камісіі таксама сказаў, што асабіста ён гэтага законапраекту яшчэ ня бачыў на ўласныя вочы.

Між тым яшчэ два з паловаю гады назад тагачасны міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны падчас сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры публічна паабяцаў, што “найбліжэйшым часам у беларускіх журналістаў будзе новы сучасны закон аб сродках масавай інфармацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG