Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зь цяперашнім мэтадам выбару адзінага кандыдата апазыцыя ў 20-ы ці 30-ы раз асуджаная на правал"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 29 чэрвеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў. 29 чэрвеня 2005г.

(Спадар: ) “На Радыё Свабода апошнім часам неаднаразова абмяркоўваецца тэма выбару кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі. Хачу выказаць сваё меркаваньне. Зь цяперашнім мэтадам выбару адзінага кандыдата апазыцыя ў 20-ы ці 30-ы раз асуджаная на правал і паражэньне. Скажыце, якое маюць права 300 ці 400 кандыдатаў выбіраць адзінага кандыдата, не параіўшыся з 300-400 тысячамі жыхарамі Беларусі, якія будуць галасаваць супраць Лукашэнкі?

Для таго, каб мець хаця б мінімальны шанец на посьпех, прапаноўваю наступны варыянт. Неабходна скласьці сьпісы апазыцыйных кандыдатаў, якія жадаюць удзельнічаць у выбарах у прэзыдэнты. І хай гэтыя людзі, як часам кажуць вашыя карэспандэнты, “ад дзьвярэй да дзьвярэй пойдуць у людзі”. І хай кожны выбаршчык паставіць “птушку” супраць кандыдата, за якога ён бы галасаваў. І вось калі падлічаць усе гэтыя “птушкі” альбо плюсы, вось гэты сапраўдны адзіны кандыдат будзе варты прадстаўляць апазыцыю на выбарах”.

(Маісеенка Генадзь: ) “Да тэмы тыдня. Калі жартам, дык нашым турфірмам трэба было арганізаваць вакацыі іншаземцаў пад назовам “Вперёд в прошлое!” А калі сур’ёзна, дык як мажліва арганізоўваць масавыя вакацыі іншаземцаў, калі ўвесь сусьвет ведае, што такое Лукашэнка зь яго рэжымам, і што гэта за краіна, дзе парушаюцца правы людзіны, а сумленныя людзі сядзяць за кратамі або робяцца бамжамі па прыказу дыктатара.

Да нас мусяць ехаць толькі авантурысты, адмарозкі, вар’яты ды тыя, хто звычайна на Захадзе мае назову “люмпэн”, і тыя, хто да сяго часу любіць Сталіна, Гітлера або Леніна ды нават і ў сьне крычыць “Хайль!” Вось такое маё меркаваньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG