Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя зрывае выбары дэлегатаў, затрымала актывіста "Вясны" з кампутарам


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Сёньня ў Калінкавічах блізу 20-й гадзіны вечара міліцыя затрымала актывіста праваабарончага цэнтру “Вясна” з Мазыра Уладзімера Целепуна.

Актывіст быў затрыманы ў хуткім часе пасьля таго, як намесьнік старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімер Кацора перадаў яму адрамантаваны прыватны кампутар.

Міліцыянты патлумачылі затрыманьне тым, што нібыта недзе ў нейкай невядомай арганізацыі быў скрадзены гэты кампутар. Сьледчы міліцыі Сурма і міліцэйскі экспэрт Валяк аднак, затрымаўшы праваабаронца, ня столькі спрабавалі ідэнтыфікаваць кампутар Уладзімера Целепуна, а колькі правяралі зьмест яго прыватных файлаў.

У гэты ж вечар у Калінкавічах пяцёра афіцэраў міліцыі, якіх узначальваў маёр Таран, уварваліся ў прыватную кватэру на вуліцы Князева, 9. Тут ладзіўся сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Міліцыянты спрабавалі сарваць выбарчы сход.
XS
SM
MD
LG