Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МЗС Расеі: Хваляваньні ў Андыжане былі заплянаваныя замежнымі групоўкамі


МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што Расея мае падрабязную інфармацыю аб тым, што хваляваньні, што адбыліся ў Андыжане ў мінулым месяцы, былі заплянаваныя замежнымі групоўкамі, якія мелі намер учыніць дзяржаўны пераварот. Пасьля перамоваў з узбэцкім прэзыдэнтам Ісламам Карымавым, Іваноў падкрэсьліў, што “Расея ведае, як гэтыя падзеі былі падрыхтаваныя”. (Іваноў: ) “Мы сапраўды ведалі, як гэта ўсё гэта рыхтавалася ці прынамсі ведалі асобныя элемэнты. Ведалі, што зьнешні сьлед ва ўсім гэтым дастаткова відавочны. І гэта дапамагло нам заняць, на мой погляд, сапраўды аб’ектыўную пазыцыю, беручы пад увагу ўсе абставіны здарэньня, а ня толькі нейкія аднабаковыя заўчасныя ацэнкі, якія маюць выключна палітычную і каньюнктурную падкладку”. Такім чынам Іваноў пацьвердзіў вэрсію Карымава, які неаднаразова паўтараў, што за травеньскай дэманстрацыяй у Андыжане стаяць замежнікі. Паводле узбэцкіх уладаў, у часе расстрэлу ўдзельнікаў акцыі, загінулі 176 чалавек, пераважна тэрарыстаў. Улады кажуць, што яны раззброілі вайсковы аддзел, а потым захапілі вязьніцу ў Андыжане, так што паліцыя мусіла выкарыстаць сілу, каб навесьці парадак. Між тым незалежныя назіральнікі і сьведкі кажуць, што ўрадавыя войскі пачалі страляць у натоўп мірных дэманстрантаў, забіўшы паўтысячы ці нават больш пераважна цывільных людзей.
XS
SM
MD
LG