Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты прайшлі па хатах і забралі разданыя сялянам матэрыялы "5+"


Алег Супрунюк, Берасьце У мінулыя выходныя Станіслаў Халадовіч, які ёсьць былым міліцыянтам, наведаў некалькі населеных пунктаў Івацэвіцкага раёну, у тым ліку родную вёску Горталь. У часе сустрэчаў зь вяскоўцамі ён перадаў інфармацыйныя матэрыялы пра дзейнасьць народнай кааліцыі “5+” ды іншых апазыцыйных структураў, а таксама брашуру Васіля Лявонава “Бяз права на памылку”.

Пасьля вяртаньня ў Івацэвічы Станіслаў Халадовіч даведаўся, што хтосьці зь вяскоўцаў патэлефанаваў у РАУС, і адтуль у Горталь прыехалі міліцыянты.

Міліцыянты прайшлі па хатах і забралі распаўсюджаныя друкаваныя матэрыялы.

На Станіслава Халадовіча склалі пратакол на падставе артыкулу 172 (частка 1). Паводле гэтага артыкулу актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі можа быць пакараны ня толькі за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, але і за распаўсюд ілжывых зьвестак, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі.
XS
SM
MD
LG