Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За падножку прызэрцы Алімпіяды — на тры месяцы ў ізалятар


Алег Супрунюк, Берасьце Жыхар Берасьця Юры Кавалёў асуджаны на тры месяцы пазбаўленьня волі за тое, што паставіў падножку Натальлі Гелах, бронзавай прызэрцы апошніх Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславаньні.

Інцыдэнт, які стаў падставай для судовага разьбіральніцтва, здарыўся 12 траўня на набярэжнай ракі Мухавец у Берасьці. Паводле словаў Юрыя Кавалёва, ён пакрыўдзіўся на тое, што спартоўка, якая рыхтавалася да трэніроўкі, не захацела размаўляць і нават абразіла яго. Спадар Кавалёў цьвердзіць, што падножку зрабіў ненаўмысна і не чакаў, што Натальля ўпадзе.

Неўзабаве да месца здарэньня прыехалі калегі Натальлі Гелах і ейны трэнэр, якія паводле словаў Юрыя Кавалёва, моцна зьбілі яго і ягоную жонку. Аднак міліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу паводле гэтага факту, накіраваўшы ў суд толькі матэрыялы пра хуліганскі ўчынак спадара Кавалёва.

Акрамя трохмесячнага арышту Юры Кавалёў мусіць сплаціць бронзавай прызэрцы Алімпіяды 500 тысяч рублёў за нанесеную шкоду і 130 тысяч рублёў судовых выдаткаў.
XS
SM
MD
LG