Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ствараецца грамадзянская ініцыятыва інфармацыйнай падтрымкі (анонс)


Ганна Соусь, Менск Група маладых людзей стварае грамадзянскую ініцыятыву інфармацыйнай падтрымкі “ГУРТ”, якая мае на мэце падаваць праўдзівую і бесцэнзурную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі як мага большаму колу людзей. Як расказаў Радыё Свабода каардынатар ініцыятывы Юры Гуртоўскі, ініцыятары “ГУРТу” – гэта збольшага не заангажаваныя ў палітыцы студэнты, якія маюць доступ да Інтэрнэту.

Юры Гуртоўскі патлумачыў, як плянуецца пашыраць інфармацыю. Да прыкладу, актывіст грамадзянскай ініцыятывы жыве ў 9-павярховым доме. У пад’езьдзе разам зь ім пражывае каля 35 сем’яў – гэта ад 70 да 100 чалавек. Калі сябра ініцыятывы на ўласным прынтэры ці ў інтэрнэт-кавярні раздрукуе 35 копіяў інфармацыйнага лістка, што будзе выдаваць ініцыятыва, і закіне ў скрыні да сваіх суседзяў у пад’езьдзе, то за вельмі кароткі час і пры нязначных матэрыяльных выдатках інфармацыя будзе данесеная да сотні чалавек. Плянуецца, што інфармацыйны бюлетэнь будзе выходзіць раз на тыдзень – у ім "ГУРТ" мае зьмяшчаць інфармацыю зь незалежных мэдыяў, а таксама паведамленьні актывістаў ініцыятывы. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG