Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі гуманітарны ліцэй: летняя навучальная сэсія ў Польшчы


Любоў Лунёва, Менск З 29 чэрвеня да 1 верасьня калектыў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа будзе знаходзіцца ў Варшаве. Ліцэісты паехалі ў Польшчу вучыцца і слухаць лекцыі з рэжысуры кінэматаграфіі. Асноўную частку арганізацыйнай працы ўзяў на сябе варшаўскі Клюб каталіцкай інтэлігенцыі.

Польская інтэлігенцыя дапамагла ліцэістам і іх выкладчыкам сабрацца пад адным дахам, каб калектыў меў магчымасьць паўнавартасна працаваць і адпачываць. Цягам году дзецям няпроста было зьбірацца разам. Часам навучэнцы першага і трэцяга курсаў маглі не сустракацца тыднямі пад адным дахам. Як сказаў Радыё Свабода дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас, галоўная мэта паездкі ў Варшаву – ізноў адчуць дух ліцэйскага братэрства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG