Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск страчвае аматарскую конегадоўлю


Вячаслаў Кулік, Менск На загад Аляксандра Лукашэнкі ў Ратамцы ля Менску будзе пачатае будаўніцтва манэжу для заняткаў конным спортам. Кіраўнік краіны патрабуе адпаведнасьці спартовай арэны сусьветным стандартам. Адначасна ў сталіцы Беларусі забароненыя конныя прагулкі й атракцыёны ў парках.

Парк імя Горкага ў Менску да нядаўняга часу быў цэнтрам лекаваньня дзяцей праз катаньне на конях верхам. У адпаведнасьці з мэтодыкамі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя беларускія ўрачы й інструктары праводзілі рэабілітацыю дзяцей, хворых на цэрэбральны паралюш, дыстрафію цягліцаў, эпілепсію. Але цягам апошняй рэканструкцыі ў парку каля Сьвіслачы былыя конныя сьцяжынкі забрукавалі. Такім чынам зь Менску выцесьнілі коньнікаў, якія ўваходзяць у міжнароднай асацыяцыю з 45 дзяржаваў – кажа кіраўніца клюбу Валянціна Вінаградава.

(Вінаградава: ) “Я 8 гадоў займаюся рэабілітацыяй дзяцей, у нас ёсьць бліскучыя вынікі. Але дамагчыся прызнаньня ад дзяржавы мы ня можам. Нібыта нікому гэта не патрэбныя”.

(Карэспандэнт: ) “А ў чым сутнасьць гэтага мэтаду лячэньня?”

(Вінаградава: ) “Калі конь крочыць, то цягам адной хвіліны на дзіця пераносіцца каля 110 рознанакіраваных рухаючых імпульсаў. У выніку паралізаванае дзіця нібыта ходзіць. Да фактараў фізычнага, псыхалягічнага ўзьдзеяньня і біялягічнага праграваньня дадаецца яшчэ нябачны абмен энэргіяй паміж жывёлай і дзіцем”.

Паводле афіцыйнай рэгістрацыі, 5 конных клюбаў маюць у Менску юрыдычныя адрасы. Усяго пад наглядам сталічнай вэтэрынарнай інспэкцыі - каля 70 коней клюбаў і прыватнікаў. Сёлета ў Менску скарацілі колькасьць коней клюбы “Продыюс”, “Залатая падкова” і “Аякс”. Раней для заробкаў на ўтрыманьне жывёлы ім былі адкрытыя зялёныя аазісы сталіцы. Аднак у гэты летні сэзон, як кажа дырэктар менскага прадпрыемства “Гарадзкія паркі” Аляксандр Лісоўскі, для коней зачыненыя паркі імя Горкага, імя Чэлюскінцаў, Купалаўскі парк, Александрыйскі сквэр ды іншыя”.

(Лісоўскі: ) “ Мы як кіраўнікі паркаў лічым немэтазгодным прысутнасьць коней. Ня дай Бог, калі будзе паранены чалавек. Ніхто не паглядзіць, што досьвед замежжа гаворыць: конь -- сябар чалавека і ён удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах, прысутнічае ў парках. У нас іншая рэальнасьць”.

Аляксандр Лісоўскі сказаў пра забарону дзейнасьці клюбаў аматарскай конегадоўлі ў гарадзкіх парках беларускай сталіцы. Гэткім чынам, чыноўнікі засьцерагаюцца ад якіх-небудзь непажаданых выпадкаў. Аспрэчваць іхную пазыцыю не выпадае. Па словах эколяга Яўгена Церахава, конь у Менску юрыдычна не абаронены.

(Церахаў: ) “Няма аніякіх дакумэнтаў. А няма заканадаўчай базы, адбываюцца цуды. Я ж абсалютна ўпэўнены, што у Нямеччыне, у Англіі, у Францыі поўная заканадаўчая база на знаходжаньне коней распрацаваная. Поўная! У іх няма такога, што вось як я хачу, так і ежджу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG