Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане разьбіўся верталёт арміі ЗША


КАБУЛ. Ва ўсходняй частцы Аўганістану разьбіўся амэрыканскі вайсковы верталёт. Гэтую інфармацыю падае камандаваньне сілаў ЗША ў Аўганістане. Прычыны катастрофы высьвятляюцца, невядома таксама ці ёсьць ахвяры. Верталёт, у якім могуць зьмясьціцца 33 жаўнеры, перавозіў вайскоўцаў у раён, дзе амэрыканскія войскі вядуць апэрацыю супраць паўстанцаў. Прадстаўнікі Талібану ўжо заявілі, што гэта іхныя ваяўнікі зьбілі верталёт, але гэтую інфармацыю немагчыма пацьвердзіць.
XS
SM
MD
LG