Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН шукае магчымасьцяў накіраваць у трэція краіны ўцекачоў з Узбэкістану


БІШКЕК. ААН шукае магчымасьцяў накіраваць у трэція краіны ўцекачоў з Узбэкістану, якія знаходзяцца ў Кіргізстане. Пасьля здушэньня ўладамі пратэстаў у Андыжане ў сярэдзіне траўня, каля паўтысячы чалавек уцяклі ў суседнюю Кіргізію, аднак напярэдадні генэральны пракурор гэтай краіны заявіў, што мае намер дэпартаваць частку ўцекачоў, бо гэта, паводле пракурора, крымінальнікі. Кіраўнік ведамства ААН ў справах уцекачоў Антоніу Гутэрэш у сувязі з гэтым заявіў. (Гутэрэш: ) “Тыя, хто просіць прытулку і ўцекачы, гэта не тэрарысты. Наадварот, гэтыя людзі ў першую чаргу становяцца ахвярамі тэрарызму. Уцекачы кідаюць родныя мясьціны, ратуючыся ад рэпрэсіяў з боку ўладаў, грамадзянскіх войнаў, парушэньняў правоў чалавека. Я перакананы, што дзяржава павінна ня толькі змагацца супраць тэрарызму і ахоўваць свае межы, але і надаваць увагу справам, зьвязаным з дазволам на прытулак”
XS
SM
MD
LG