Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія купіла чэскую сыстэму радараў


ПРАГА. Чэская рэспубліка прадала Эстоніі вайсковую сыстэму радараў “Vera”, якая каштуе каля 4 мільёнаў даляраў. Летась гэткую сыстэму набылі ЗША. Радар не высылае ніякіх сыгналаў, а толькі прымае іх і апрацоўвае. Сыстэма можа адсочваць адначасова 200 самалётаў, але яе засекчы немагчыма.
XS
SM
MD
LG