Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 28 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 28 чэрвеня.

“Крыніца”, 1925 год. З Прагі:

“Крывіцкае (Беларускае) культурнае Таварыства Д-ра Францішка Скарыны”. Пад гэтакім назовам 5 чэрвеня ў Празе арганізавалася беларускае культурнае т-ва. Закладчыкаў было каля 50 чалавек. Гэта выключна студэнты і студэнткі з розных факультэтаў і гадавікоў (курсаў). У Празе перакананы, што з закладнікамі гэтага тав-ва настала новая пара ў жыцьці беларускае эміграцыі пражскае… Ранейшае асьветнае тав-ва “Незалежнасьць” дзеля таго, што мела схаваныя палітычныя тэндэнцыі, не магло згрупаваць каля сябе ўсіх студэнтаў”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“З 19 чэрвеня ў Віцебску дэманструецца поўнаметражны гукавы кіно-фільм па аўтасправе. Гэты фільм па водгуках газет “Правда”, “Известия” і рада вялікіх спецыялістаў па аўтамабільнай справе мае выключнае значэнне ў справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў. З тэхнічнага пункту погляду фільм зроблен выдатна. Гук добры. Мультыплікацыя, ужыванне розных колераў, робіць фільм даступным для самай непадрыхтаванай аўдыторыі. Увесь фільм складаецца з 100 кіно-частак і ахоплівае ўвесь аўтамабіль. Курс разбіваецца на 16 заняткаў і суправаджаецца настаўнікам — спецыялістам па аўтамабільнай справе”.

“Имя”, 1995 год. “Прэм’ер Лі ў гасьцях у прэзыдэнта Лу”:

“Адразу пасьля марша ганаровай варты Лі Пэн і Лукашэнка падышлі да журналістаў. Прэзыдэнт заявіў: “У нас ёсьць чым гандляваць, у нас падобныя ідэалёгіі…” Адзін з супрацоўнікаў ягонай адміністрацыі яшчэ ў аэрапорце ў злосьці пракамэнтаваў: “Так я і ведаў, што ляпне нештачкі!”… Першым, што яны пачулі, быў камплімэнт Аляксандра Лукашэнкі Лі Пэну, які гучаў гэтак: “Хоць Вы чалавек з Усходу, але найвышэйшага, эўрапейскага ўзроўню кіраўнік!” На думку кітайцаў, такой абразы Лі Пэн яшчэ ня чуў ні ад каго”.
XS
SM
MD
LG