Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёшка Фішэр заклапочаны ізаляцыяй Беларусі


Алена Струвэ, Менск Сытуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася ў Варшаве ў часе сустрэчы міністраў замежных справаў Нямеччыны, Францыі і Польшчы – сябраў міжрэгіянальнага эўрапейскага аб''яднаньня Ваймарскі трохкутнік. З аглядам нямецкіх СМІ – наша карэспандэнтка.

Што да ўчорашняй варшаўскай сустрэчы, то галоўная дыскусія ішла вакол цяперашняга эўрапейскага крызысу, піша "Die Welt". Так, міністар Ёшка Фішэр заклікаў сваіх калегаў – Філіпа Дуст-Блазі і Адама Ротфэльда выкарыстаць гэты крызыс як шанец на выйсьце са складанай сытуацыі. Прадстаўнікі Ваймарскага трохкутніка пагадзіліся з тым, што пашырэньню Эўропы нельга казаць: "стоп!" Пэрспэктыву на ўступленьне ў гэтую арганізацыю мусіць мець кожная краіна, якая прызнае агульнаэўрапейскія прынцыпы і патрабаваньні.

У часе дыскусіі міністры абмеркавалі таксама і сытуацыю ў Беларусі. Што да кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Нямеччыны, то апошнім часам назіральнікі зьвяртаюць ўвагу на ягоную заклапочанасьць у зьвязку з ростам ізаляцыі Беларусі, напружаных дачыненьняў Менска з краінамі-суседзямі, а таксама ціскам беларускіх уладаў на апазыцыю, незалежныя мэдыі і грамадзянскую супольнасьць.

Як перакананыя нямецкія экспэрты, менавіта Польшчы належыць галоўная інтэграцыйная роля ў стасунках Эўропы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у стварэньні нефармальнай кааліцыі ў гэтае краіне.

Міжрэгіянальнае аб''яднаньне Ваймарскі трохкутнік было створанае ў Нямеччыне ў 1991 годзе з тым, каб інтэграваць Польшчу ў Эўразьвяз. Некалькі месяцаў таму ў Кіеве кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Нямеччыны, Францыі і Польшчы дамовіліся пра пастаянныя кансультацыі па пытаньнях усходняй палітыкі ды дачыненьняў ЭЗ зь ягонымі новымі суседзямі – Украінай і Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG