Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: сьпікер Сэйму ідзе ў прэзыдэнты


ВАРШАВА. Сьпікер польскага Сэйму Ўладзімеж Цімашэвіч афіцыйна абвясьціў аб сваім удзеле ў кастрычніцкіх прэзыдэнцкіх выбарах. Цімашэвіч, былы камуніст, зьяўляецца памяркоўным, праэўрапейскім палітыкам. Раней ён займаў пасады прэм’ера і міністра замежных справаў. Паводле найноўшых апытаньняў, ён апярэджвае кансэрватыўнага мэра Варшавы Леха Качынскага. Яшчэ ў траўні Цімашэвіч заявіў, што яму надакучылі бясконцыя палітычныя скандалы ў краіне і што ён хоча цалкам адмовіцца ад палітыкі. Аднак сёньня Цімашэвіч заявіў, што зьмяніў думку і вырашыў балятавацца на пасаду прэзыдэнта ў адказ на просьбу Аляксандра Квасьнеўскага і вялікай колькасьці сваіх суайчыньнікаў.
XS
SM
MD
LG