Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказ Саюзу палякаў з БТ – гісторыя атрымала працяг


Сяргей Астраўцоў, Горадня Мы паведамлялі ўчора, што ў Саюз палякаў Беларусі (СПБ) напісаў ліст на БТ, у якім яны патрабавалі абвергнуць непраўдзівую інфармацыю ў фільме пра СПБ. У адказ прыйшоў кароткі ліст зь Беларускага тэлебачаньня, у якім было напісана наступнае: “На ваш запыт паведамляем, што тэлефільм “Хто замовіў Саюз палякаў?” 13 траўня ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу не выходзіў”.

Адказ гэты падпісаў намесьнік старшыні Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Мартыненка, а падрыхтаваў адказ Юры Гроераў. Свой адказ ён пракамэнтаваў Радыё Свабода наступным чынам: такога фільма на БТ не было, а быў паказаны фільм, поўная назва якога гучыць — “Аднойчы ў Косаве альбо Хто замовіў Саюз палякаў?”

Сябры Саюзу палякаў расцанілі гэты фільм як паклёп, накіраваны супраць новага кіраўніцтва СПБ і некаторых польскіх дыпляматаў. 14 траўня ў Горадні зьбіралася Галоўная рада СПБ, яна прыняла заяву, у якой, між іншым, гаварылася: “Запатрабаваць ад Беларускага тэлебачаньня абвяржэньня паклёпніцкіх выдумак фільма “Хто замовіў Саюзу палякаў”. Прасіць пракуратуру РБ прыцягнуць аўтараў і ўдзельнікаў фільма да крымінальнай адказнасьці”. У лісьце на БТ кіраўніцтва СПБ прасіла прадставіць эфірны час, каб абвергнуць зьвесткі, што прагучалі ў фільме, і якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.

У Саюзе палякаў ня лічаць паважным адказ, атрыманы з Белтэлерадыёкампаніі, і не выключаюць магчымасьці свайго звароту ў суд.

Гл. таксама • БТ не паказвала фільму “Хто замовіў Саюз палякаў”?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG