Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У бомбавым замаху загінуў найстарэйшы дэпутат ірацкага парлямэнту


37: БАГДАД: Сябра ірацкага парлямэнту, 87-гадовы Алі аль-Фаяд, тры ягоныя целаахоўнікі і сын зпагінулі сёньня ў выніку бомбавага замаху. Фаяд быў найстарэйшым дэпутатам парлямэнту і выконваў ролю спікэра ў часе першай сэсіі. У шпіталі ў горадзе Мусаіб тэрарыст-самагубца ўзарваў сябе забіваючы пры гэтым тры чалавекі. Учора, прэм’ер Іраку Ібрагім аль-Джаафары заявіў, што дзеля аднаўленьня бясьпекі ў Іраку хопяць два гады. Сёньня споніўся год з часу як кааліцыйныя сілы афіцыйна перадалі ўладу ў Іраку ірацкаму ўраду. Больш як 1000 амэрыканскіх вайскоўцаў і каля 100 ірацкіх салдатаў распачалі сёньня ў заходнім Іраку буйнамаштабную аперацыю супраць замежных паўстанцаў. Сёньня Сырыя накіравала ў Ірак афіцыйную дэлегацыю, каб падрыхтаваць адкрыцьцё пасьля 20-гадовага перапынку сваёй амбасады ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG